tg-me.com/radakultury/442
Last Update:
💔 Рэпрэсіі ў культурніцкай сферы не заціхаюць. Паводле інфармацыі Беларускага ПЭН-цэнтра: па стане на 30 красавіка 2024 года ў Беларусі за кратамі знаходзілася не менш за 156 дзеячаў культуры.
Штрафы, звальненні, прызнанне кніг “экстрэмісцкімі”. Чытаць больш — у рэгулярнай “Хроніцы парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры”.
🔸@radakultury працягвае збор для беларускі ў эміграцыі. Дзяўчына мае непасрэднае дачыненне да дабрачынных праектаў, дапамагала і працягвае дапамагаць многім. Але цяпер сама сутыкнулася са страшным горам — анкалагічнай хваробай таты.
Даведацца больш і падтрымаць
🔸 На сайце Фонду салідарнасці @bysol ідзе ўжо традыцыйны летні збор у падтрымку дзяцей палітвязняў. Сабраныя сродкі плануюць скіраваць на экскурсіі, падарожжы, дзіцячыя летнікі, адукацыйныя гурткі, спартовыя секцыі для маленькіх беларусаў, чые бацькі сутыкнуліся з рэпрэсіямі.
Даведацца больш і падтрымаць
❤️ Агульны збор Беларускай Рады культуры на падтрымку рэпрэсаваных дзеячаў культуры.
BY Беларуская Рада культуры
![](https://photo.tg-me.com/u/cdn4.cdn-telegram.org/file/mRfBoLRc871BmILbkVczwdp1x6kAdhSfWMesVObkvUQuiDnJ-s5jbLt31Dx8KenY1RBTNPiFFCQq5p8dYmxmeTj1BjG5qLG_YEC6KB0t2RxqIvFkhFQN5F1JPMPWNSKjVlV0QlPWGkdCAhw-qSfearsZ-PMsmMjMg3ggL4-MeduLLCzg0lWuaG2W5DkiWhpaURnGWFsEtX4wxlvMaYfKQdROKclMTEOvhvvrNONtJrD0dm-nakkoQ8wjOGu_B55DIYzlvbGDZsxKvQsKkmV4kOh5gcNNalxpV8rIky_pONYxaTVQz4QgSzoLYruOW6jAuPkJEjcANRgBGtUF12lUkA.jpg)
Share with your friend now:
tg-me.com/radakultury/442